BE RU EN

Урад можа ўвесці рэгуляванне коштаў мяса

  • 19.11.2018, 14:42

МАРГ маніторыць кошты мяса і мясапрадуктаў.

Пра гэта 18 лістапада ў эфіры «Беларусь 1» заявіў кіраўнік МАРГ Уладзімір Калтовіч, паведамляе БелТА.

Міністр праінфармаваў, што на нарадзе, якая прайшла пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Міхаіла Русага, вызначылі ўжыць захады для прадпрыемстваў усіх форм уласнасці ў недапушчэнні далейшага росту коштаў мяса і мясапрадуктаў.

Акрамя таго, былі разгледжаныя магчымыя захады, якія неабходна прыняць аблвыканкамам, Мінсельгасхарчу, гандлёвым прадпрыемствам у недапушчэнні росту коштаў, якія склаліся на 15 лістапада.

«Разам з тым МАРГ прадоўжыць маніторынг, і пры невыкананні такой дамоўленасці будзе вынесеная пастанова аб устанаўленні рэгулявання коштаў», - сказаў Уладзімір Калтовіч.

У МАРГ канстатуюць, што кошты мяса і мясапрадуктаў павысіліся ў вытворцаў, у перапрацоўшчыкаў.

«У верасні гандлёвыя надбаўкі на мяса і мясапрадукты склаліся на ўзроўні 15%, для свініны - 12%, для ялавічыны 17%. Перш чым прымаць пастановы аб цэнавым рэгуляванні, неабходна разабрацца ў прычынах», - адзначыў міністр.

Агулам мяса падаражэла на 8,7%. Акрамя таго, у міністэрстве прадаўжаюць разбірацца ў прычынах росту коштаў мяса курыцы. Скончыць працу і прыняць пастановы разлічваюць да канца года.

Апошнія навіны