BE RU EN

Еўра падаражэў на першых таргах тыдня

  • 19.11.2018, 14:16

Расейскі рубель патаннеў.

На валютных таргах у Менску 19 лістапада даляр і расейскі рубель патаннелі, а еўра падаражэў.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Даляр патаннеў на Br0,0044 і складае Br2,1058 (16 лістапада - Br2,1102 за $1).

Еўра падаражэў на Br0,0091 да Br2,4041 (16 лістапада - Br2,395 за 1 еўра).

Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,0026 да Br3,1947 за 100 расейскіх рублёў (16 лістапада - Br3,1973 за 100 расейскіх рублёў).

Апошнія навіны