BE RU EN

Еўрадэпутатка заклікала краіны ЕЗ выйсці з Інтэрпола, калі яго ўзначаліць расеец

  • 19.11.2018, 14:06

Інтэрпол можа ўзначаліць расейскі генерал-маёр.

Дэпутатка Еўрапейскага парламента Рэбека Хармс заклікала краіны ЕЗ выйсці з Інтэрпола, калі арганізацыю ўзначаліць расейскі генерал-маёр Аляксандр Пракапчук.

Пра гэта яна напісала ў сваім Twitter, паведамляе «Европейская правда».

Аляксандр Пракапчук, дзейны віцэ-прэзідэнт Інтэрпола, з'яўляецца галоўным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта арганізацыі.

«Калі віцэ-прэзідэнт – расеец - узначаліць Інтэрпол, краіны ЕЗ павінны пакінуць Інтэрпол», - напісала еўрадэпутатка, звярнуўшыся да камісара ЕЗ у пытаннях юстыцыі Веры Юравай, вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ Федэрыкі Магерыні і прэзідэнта Еўракамісіі Жана-Клода Юнкера.

Пракапчук з 2016 года з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Інтэрпола і начальнікам Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола МУС Расеі з 2011 года. Паводле звестак СМІ, 21 лістапада ягонае абранне прэзідэнтам арганізацыі на выбарах практычна гарантаванае.

Абранне Пракапчука выглядае асабліва супярэчлівым на фоне вострай крытыкі на адрас Крамля ў сувязі са злоўжываннем Інтэрполам для пераследу палітычных апанентаў.

Апошнія навіны