BE RU EN

Блумбэрг ахвяраваў універсітэту рэкордную суму $1,8 мільярда

  • 19.11.2018, 9:08

Грошы будуць накіраваныя на дапамогу студэнтам з малым і сярэднім прыбыткам.

Мільярдэр Майкл Блумбэрг ахвяраваў універсітэту імя Джона Хопкінса 1,8 мільярда даляраў, што з'яўляецца рэкордам сярод ахвяраванняў установам адукацыі ў ЗША.

Блумбэрг ахвяраваў грошы ўніверсітэту, які закончыў, паведамляе CNN.

"Амерыка ў сваіх найлепшых традыцыях узнагароджвае людзей грунтуючыся на іх працы, а не на памеры іх партманэта", - заявіў Блумбэрг.

Ахвяраванні Блумбэрга будуць накіраваныя на дапамогу студэнтам з малым і сярэднім прыбыткам.

Апошнія навіны