BE RU EN

Беларусь перамагла Сан-Марына і выйшла ў плэй-оф Лігі нацый УЕФА

  • 18.11.2018, 21:56

Беларусы перамаглі ў групе з нулём прапушчаных галоў.

Нацыянальная каманда Беларусі падолела каманду Сан-Марыну ў заключным матчы групавога этапу Лігі нацый з лікам 2:0. Забітымі галамі вызначыліся Станіслаў Драгун і Антон Сарока.

Беларусы занялі першае месца ў групе D2 і выйшлі ў плэй-оф турніру. Таксама беларусы ўзняліся ў лігу С.

Акрамя таго, каманда Беларусі атрымала права пазмагацца за траплянне на Еўра-2020 праз стыкавыя матчы з пераможцамі астатніх трох груп Лігі D. На гэты момант вядомы адзін патэнцыйны спаборнік - каманда Грузіі, якая перамагла ў групе 1. У групе 3 пакуль наперадзе Косава, а ў групе 4 - Македонія.

Дадамо, што стыкавыя матчы Еўра-2020 пройдуць з 26 да 31 сакавіка 2020 года.

Апошнія навіны