BE RU EN

У Гародні міліцыянт на пешаходным пераходзе збіў падлетка на ровары

  • 18.11.2018, 19:41

Уся віна ў выніку легла на 15-гадовага падлетка.

ДТЗ адбылося яшчэ 14 жніўня, аднак вядома пра яго стала толькі сёння. Аб аварыі ў роліку распавёў юны ўдзельнік інцыдэнту, а таксама прыклаў запіс сутыкнення з камеры назірання.

Мяркуючы з апублікаваных кадраў, кіроўца Geely пры павароце направа з вуліцы Дубко прапусціў пешаходаў, а калі прадоўжыў рух, у аўто на высокай хуткасці рэзнуўся веласіпедыст. Са слоў аўтара відэа, уся віна ў выніку легла на 15-гадовага падлетка, з чым ён катэгарычна не згодны.

s13.ru прааналізаваў паведамленні аб ДТЗ у Гародні на пешаходных пераходах з удзелам раварыстаў за апошні час і прыйшоў да высновы, што нельга адназначна трактаваць з'яўленне веласіпедыста на пешаходным пераходзе. У адным выпадку, не спешвацца забаронена, у іншым, кіроўца заўсёды павінен даць перавагу тым, хто знаходзіцца на пешаходным пераходзе. Дарэчы, адзіным вінаватым у гэтай аварыі застаўся раварыст.

Апошнія навіны