BE RU EN

Аляксандра Кныровіча перавялі ў калонію «Віцьба»

  • 18.11.2018, 15:49

Бізнэсоўца перавялі ў выпраўленчую калонію №3.

Бізнэсоўца Аляксандра Кныровіча перавялі ў выпраўленчую калонію №3, што знаходзіцца ў Віцебскай вобласці.

Пра гэта ў сябе ў Facebook паведаміла Аляксандра Несцерава, якая ўжо шмат гадоў знаходзіцца ў стасунках з Аляксандрам, піша kyky.org.

Бізнэсоўца Аляксандр Кныровіч 4 ліпеня 2018 года быў прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Яму прызначылі шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць распарадчыя пасады цягам пяці гадоў. 16 кастрычніка 2018 года бізнэсоўцу скарацілі тэрмін зняволення на год: з шасці да пяці гадоў.

Сёння, 17 лістапада 2018 года, стала вядома, што Аляксандра перавялі. І цяпер яму трэба пісаць лісты на іншы адрас: 210101, ВК-3, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба. З пазнакай «Каранцін».

Апошнія навіны