BE RU EN

Ветэран працы: Мы адпрацавалі больш за трыццаць гадоў, а цяпер будзем змагацца

  • 18.11.2018, 13:42

Актывістка заклікала пенсіянераў аб'ядноўвацца для барацьбы за вяртанне льготаў.

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ганна Акінчыц у межах кампаніі за вяртанне льготаў ветэранам працы выступіла з адмысловым відэазваротам, паведамляе прэс-служба БХД.

«Мы сумленна адпрацавалі трыццаць гадоў і больш, а цяпер нас прыраўнялі да тых, хто атрымлівае так званую сацыяльную пенсію. І мы цяпер – проста пенсіянеры, якія "аб'ядаюць" бюджэт і ад якіх "няма" ніякай карысці», – заявіла яна.

"Мы, ветэраны працы, будзем змагацца за свае правы. Закон аб ветэранах працы павінен быць адноўлены і дзейнічаць. Хай дзяржава сапраўды клапоціцца пра нас", – падкрэсліла актывістка.

Апошнія навіны