BE RU EN

У Дагестане застрэлілі супрацоўніка Расгвардыі

  • 18.11.2018, 13:28

Інцыдэнт адбыўся ўначы ў Махачкале.

У Махачкале застрэлілі супрацоўніка Расгвардыі, які спрабаваў прадухіліць бойку каля ўваходу ў адну з гарадскіх кавярняў, паведамляе МІА «Расея сёння» са спасылкай на прэс-службу ўстановы ў рэспубліцы Дагестан, піша Сноб.

У ноч з 17 на 18 лістапада ў адной з кавярняў Махачкалы расгвардзеец паспрабаваў спыніць бойку. Тады адзін з удзельнікаў канфлікту пачаў страляць. Супрацоўнік Расгвардыі пачаў агонь у адказ і параніў нападніка, а таксама сам атрымаў смяротныя раненні. Адзначаецца, што ён быў у кавярні ў пазаслужбовы час.

Што яшчэ вядома:

Паводле звестак крыніцы «Інтэрфакса», раненні таксама атрымаў адзін з наведвальнікаў кавярні. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі Рэспубліканскага артапеда-траўматалагічнага цэнтра і яго дапытваюць следчыя.

Паводле словаў іншага суразмоўцы агенцтва, той, хто страляў – чэмпіён свету ў рукапашным баі. Следства выявіла яго асобу і вядзе яго пошукі. Ягонае імя афіцыйна не называецца. Паводле факту здарэння распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны