BE RU EN

Актывісты дамагліся дазволу на святкаванне ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну

  • 18.11.2018, 12:17

Урачыстыя мерапрыемствы ў Слуцку пройдуць 24 лістапада.

Слуцкі раённы выканаўчы камітэт даў дазвол на правядзенне ў Слуцку мітынгу і шэсця з нагоды ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў актывіст Партыі БНФ Віталь Амяльковіч. Масавыя мерапрыемствы адбудуцца 24 лістапада. Аб 11-й прызначаны збор удзельнікаў каля гарадскога стадыёна, далей адбудзецца шэсце да гарадскога парку, у якім пройдзе мітынг.

Апошнія навіны