BE RU EN

У Іране шуганулі непарадкі супраць уладаў

  • 18.11.2018, 10:14

Рабочым у краіне не плацяць заробкі.

Сотні людзей у іранскай правінцыі Хузэстане пратэставалі супраць кіраўніцтва цукровай фабрыкі «Хафт Тапэ» і скандавалі антыўрадавыя лозунгі, паведамляе «Росбалт».

Работнікі прадпрыемства ў горадзе Шушы патрабавалі выплат заробкаў за мінулы месяц, некаторыя рабочыя прыйшлі на пятніцкую малітву ў мячэць і адмовіліся з яе сыходзіць. Яны атачылі імама, які быў вымушаны ратавацца ўцёкамі.

Паводле Al-Arabiya, непарадкі на фабрыцы пачаліся 5 лістапада пасля арышту кіраўнікоў прадпрыемства. З тых часоў незадаволенасць вылілася ў новыя патрабаванні - выплаты заробку, удзелу працоўных у даходах завода і яго прыватызацыі.

Апошнія навіны