BE RU EN

У Празе тысячы чэхаў запатрабавалі адстаўкі прэм'ера Бабіша

  • 17.11.2018, 21:19

Дэманстрацыі прайшлі і ў іншых чэшскіх гарадах.

17 лістапада Чэхія адзначае Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю і ўшаноўвае ўдзельнікаў студэнцкіх дэманстрацый 1939 і 1989 года, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Аднак у гэтым годзе цень на ўрачыстасці кінуў палітычны скандал вакол прэм'ера Чэхіі, які не сціхае ў краіне некалькі дзён.

З самай раніцы пратэстоўцы выкінулі ў сметніцу кветкі ад прэм'ера Чэхіі, пакладзеныя ім да мемарыяла на Народным праспекце ў цэнтры Прагі. Сам прэм'ер пасля ўскладання кветак адправіўся да сына ў Швайцарыю.

Раніцай каля згаданага мемарыяла прайшла шматлікая дэманстрацыя, на якой прагучаў шэраг антыўрадавых лозунгаў, а палітыкаў, якія прыбывалі ўскласці кветкі сустракалі крыкамі "Ганьба!" і "Адстаўка!".

Больш за ўсё людзей сабралася на плошчы перад Пражскім Градам пасля абеду. У многіх з іх у руках былі банеры з патрабаваннем адстаўкі Бабіша і сцягі ЕЗ. Неўзабаве пратэстоўцы, скандуючы "Бабіша - на памыйніцу" "Нам годзе", “Адстаўка"адправіліся ў бок Карлавага моста.

Як адзначаецца, дэманстрацыі праходзяць таксама і ў іншых чэшскіх гарадах.

Апошнія навіны