BE RU EN

Памёр расейскі спявак Яўген Осін

  • 17.11.2018, 19:06

Артысту было ўсяго 54 гады.

У суботу, 17 лістапада, з'явілася інфармацыя аб тым, што памёр спявак Яўген Осін, паведамляе kp.ru.

Вядома, што ў Яўгена Осіна былі сур'ёзныя праблемы са здароўем. У мінулым годзе ён праходзіў курс для пазбаўлення ад алкагольнай залежнасці ў адной з клінік Тайланда.

Найбольш вядомыя песні ў выкананні Осіна - Плача дзяўчына ў аўтамаце, Восьмае сакавіка, Таня плюс Валодзя, Качка, Партрэт работы Пабла Пікасо, Спадарожніца ды іншыя.

Апошнія навіны