BE RU EN

Беларусь - адзіная каманда, якая не прапускала ў Лізе нацый

  • 17.11.2018, 17:55

Цікавае дасягненне нашай нацыянальнай каманды.

У матчы Лігі нацый Данія на выездзе адолела Уэльс (1:2), піша «Трибуна».

Пры гэтым госці прапусцілі адзін гол. Упершыню за турнір мяч апынуўся ў сетцы брамы данійцаў.

Гэта азначае, што адзінай камандай, якая дагэтуль не прапускала ў Лізе нацый, застаецца Беларусь.

Апошнія навіны