BE RU EN

Віцэ-прэм'ер Балгарыі падаў у адстаўку пасля cкандальнага выказвання

  • 17.11.2018, 16:06

Словы чыноўніка выклікалі пратэсты ў краіне.

Віцэ-прэм'ер-міністр Балгарыі Валеры Сімяёнаў падаў у адстаўку пасля маштабных пратэстаў, якія былі выкліканыя ягонай заявай аб людзях з інваліднасцю.

Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

Са слоў чыноўніка, "нястомная кампанія ў сродках інфармацыі" супраць яго "чыніць шкоду рэйтынгу і аўтарытэту ўрада".

У апараце прэм'ер-міністра Балгарыі Бойкі Барысава паведамілі, што заява аб адстаўцы прынятая.

Нагадаем, што Сімяёнаў адказваў ва ўрадзе за эканамічную і дэмаграфічную палітыку. Крытыкуючы праект закона аб людзях з інваліднасцю, ён заявіў, што дакумент мае на мэце "задаволіць групу крыклівых жанчын", якія, з ягоных словах, "спекулююць" на сваіх "нібыта хворых" дзецях-інвалідах.

Словы чыноўніка выклікалі пратэсты з патрабаваннем ягонай адстаўкі.

Апошнія навіны