BE RU EN

Гандурас абвесціў кававы «крыжовы паход»

  • 17.11.2018, 12:08

Краіна будзе дамагацца справядлівых коштаў на каву.

Гандурас мае намер стварыць блок вытворцаў кавы, каб дамагчыся "справядлівых" сусветных коштаў на прадукт. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Хуан Арланда Эрнандэс у ходзе пасяджэння Ібераамерыканскага саміту, паведамляе korrespondent.net.

Паводле ягоных словаў, у цяперашні час на кававым рынку склалася негатыўная сітуацыя, праз што пад сур'ёзны ўдар патрапілі вытворцы кавы і многія супрацоўнікі галіны.

"Гандурас пачынае" крыжовы паход "для стварэння блока краінаў, кампаній і вытворцаў у абарону больш справядлівых коштаў у дачыненні да такога важнага прадукту, якім з'яўляецца кава", – заявіў Эрнандэс.

Гандурас уваходзіць у дзясятку сусветных лідараў у аб'ёмах кававай вытворчасці. Зніжэнне кошту на гэты прадукт за апошнія гады моцна адбілася на сусветных вытворцах кавы.

Апошнія навіны