BE RU EN

«З лёгкай парай»: у Беларусі будуць рэгуляваць кошты лазні

  • 16.11.2018, 19:05

З 1 снежня паслугі лазняў унясуць у спіс «сацыяльна значных паслуг».

Паслугі лазняў агульнага карыстання і душавых, размешчаных у сельскай мясцовасці, з 1 снежня ўнясуць у спіс сацыяльна значных паслуг, тарыфы на якія рэгулююць аблвыканкамы і Менгарвыканкам, піша «Беларусь и мир».

Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 14 лiстапада №818.

Як тлумачаць у МАРГ, яна прынятая ў мэтах выканання комплексу мер па забеспячэнню жыхароў Беларусь агульнадаступнымі і якаснымі паслугамі лазняў і душавых на 2018-2020 гады.

Пастанова таксама дасць магчымасць накіроўваць сродкі мясцовых бюджэтаў на фінансаванне (субсідаванне) дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, якія аказваюць лазневыя паслугі.

Апошнія навіны