BE RU EN

Беларускі плывец стаў найлепшым на этапе КС у Сінгапуры

  • 16.11.2018, 18:01

Ілля Шымановіч паказаў найлепшы вынік на дыстанцыі 50 метраў брасам.

Беларускі плывец Ілля Шымановіч перамог на сёмым этапе Кубка свету ў Сінгапуры, паведамляе БелТА.

На дыстанцыі 50 м брасам беларус паказаў вынік 25,95 сек. Другім фінішаваў Кірыл Прыгода з Расеі - 26,01 сек.

Петэр Стывенс са Славеніі заняў трэцяе месца - 26,09 сек.

За дзень да гэтага Ілля Шымановіч стаў трэцім у вызначальным заплыве на 100 м брасам, а ягоны партнёр па камандзе Яўген Цуркін заняў трэцяе месца на дыстанцыі 100 м батэрфляем. Этап Кубка свету ў плаванні ў Сінгапуры скончыцца 17 лістапада. Чарговым буйным стартам для атлетаў у зімовым сезоне стане чэмпіянат свету на кароткай вадзе, які з 11 да 16 снежня прыме кітайскі Ханчжоў.

Апошнія навіны