BE RU EN

Дзень памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы ацанілі на 35 базавых адзінак

  • 16.11.2018, 17:54

Суд аштрафаваў двух удзельнікаў традыцыйнай акцыі памяці.

Сталі вядомыя вынікі першых адміністрацыйных працэсаў супраць удзельнікаў традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы, паведамляе «Гродненская Весна».

15 лістапада старшыня Свіслацкага раённага суда Аляксандр Шылін асудзіў грамадскага актывіста Юрася Глебку на падставе артыкула 23.34, частка 1 на 25 базавых адзінак штрафу. Ён ж 16 лістапада аштрафаваў iншага грамадскага актывіста Віктара Пяцельчыца на 10 базавых штрафу.

Старшыня Свіслацкага суда Аляксандр Шылін мае багаты досвед карных выракаў - у ранейшыя гады - у 2012-м, 2014-м, 2015-м і 2016-м гадах ужо судзіў грамадскіх актывістаў да адміністрацыйнага арышту і штрафаў за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў.

Даты судоў у дачыненні да гарадзенскіх праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў яшчэ невядомыя. Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Ежы Грыгенча ўжо азнаёміліся са складзенымі на іх пратаколамі аб адміністрацыйных правапарушэннях. Таксама аналагічныя пратаколы складзеныя на Мікалая Саляніка, Сяргея Верамеенку і Ігара Банцэра.

Апошнія навіны