BE RU EN

Лявон Вольскі збірае грошы на новы альбом «Гравітацыя»

  • 16.11.2018, 14:34

Альбом стане заключнай часткай трылогіі.

Легендарны беларускі музыка Лявон Вольскі абвясціў краўдфандынг на новы альбом «Гравітацыя», які павінен стаць заключнай часткай трылогіі, пачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016).

Аб'ява зробленая праз два гады з дня выхаду папярэдняга альбома «Псіхасаматыка», які таксама быў запісаны на грошы, сабраныя праз краўдфандынг. Гэтым разам выбар лотаў больш разнастайны: ад дыскаў і атрыбутыкі да жывапісу і жывога канцэрту Лявона Вольскага. Асаблівасць кампаніі ў тым, што агульная сума збору не паказваецца.

Дыяпазон кошту лотаў - ад 5 да 5000 рублёў. Адзін з самых цікавых - магчымасць атрымаць свой мастацкі партрэт у выкананні Лявона Вольскага - будзе каштаваць прыхільнікам 1 000 рублёў. Ёсць і больш танныя варыянты дадаць у сваю хатнюю калекцыю графіку або жывапіс музыкі. Азнаёміцца з лотамі і паўдзельнічаць у краўдфандынгу можна праз спасылку.

Як і папярэднія два дыскі, новы праект запісаны ў Вільні з нарвэжскім саўндпрадусарам Снорэ Бэргерудам і цяпер знаходзіцца на заканчальнай стадыі.

Апошнія навіны