З'явіўся яшчэ адзін скандальны відэазапіс з размовай пра БРСМ
- 16.11.2018, 14:13
Беларуская студэнтка захацела выйсці з арганізацыі.
У сеціве з'явіўся яшчэ адзін скандальны відэазапіс размовы пра БРСМ. Папярэдняе скандальнае відэа з загонам школьнікаў туды набрала мільён праглядаў.
«Радыё Свабода» адшукала дзяўчыну-студэнтку з аўдыёзапісам, яна папрасіла не называць сябе, бо баіцца магчымых праблем ва ўніверсітэце. Кантакты дзяўчыны рэдакцыя мае.
Студэнтка пайшла з заявай да намесніцы дэкана, але той накіраваў яе вышэй.
"Намеснік дэкана, паглядзеўшы заяву, сказаў, што ён гэтым не займаецца, а звяртацца трэба да дэкана».
На пытанне журналістаў, ці звярталіся да яго з заявамі аб выхадзе з БРСМ, намеснік дэкана Андрэй Буеў адказаў, што «нічога не ведае пра гэта».
Дэкан факультэта Уладзімір Беразоўскі 15 лістапада сказаў дзяўчыне, што яму трэба падумаць, і прапанаваў пагутарыць «не ў такім сітуацыі» ў панядзелак ці аўторак.
На момант выхаду публікацыі пагаварыць з ім журналістам не ўдалося.
«Радыё Свабода» апублікавала аўдыёзапіс размовы і тэкставую расшыфроўку:
- А які гэта курс?
- Чацвёрты.
- Чацвёрты курс? Не ганьбі мяне.
- У сэнсе?
- Скончыш спакойна, і пасля...
- Ну я не магу цяпер з ім знаходзіцца.
- Што здарылася?
- З асабістых прычын.
- Што?
- З асабістых прычын.
- Яшчэ раз.
- З асабістых прычын.
- Ну ты можаш мне сказаць? Я без гэтага не магу прымаць пастанову.
- Як? Я напісала: са свайго жадання, з асабістых прычынах.
- Ну ты можаш праліць святло? Не? Хай ляжыць.
- Ну магу. Я верніца.
- А?
- Я верніца.
- Калі ласка. Гэта не замінае.
- У маім выпадку гэта перашкаджае.
- Ты ў гэтым упэўненая?
- Я ў гэтым упэўнена. Для мяне гэта сапраўды вельмі важна.
- Так, мне трэба з табой пагаварыць не ў такім становішчы. Давай перанясём гэта на іншы тэрмін.
- Што значыць на іншы тэрмін?
- Заўтра ў мяне да сямі гадзін заняткі, давай у панядзелак-аўторак.
- Дык а чаму нельга цяпер?
- Я павінен падумаць.
- Вы павінны падумаць?
- Так! Заява колькі разглядаецца, ты ведаеш ці не?
- Не.
- Добра, твая вера не замінала тады, калі ты ўступіла?
- На той момант не. Цяпер перашкаджае.
- Ну я павінен падумаць. Усё. Заява ўвогуле разглядаецца 15 дзён.
- Добра. Калі мне падысці?
- Прыходзь у панядзелак.