BE RU EN

Кот «праспяваў» грузінскія песні і праславіўся ў сеціве

  • 16.11.2018, 11:38

Жывёліна выдае цалкам меладычныя гукі, робячы паўзы і «зацягваючы» мелодыю.

У Сеціве з'явіўся ролік, на якім кот «спявае» грузінскія матывы. Ролік з'явіўся ў Twitter-акаўнце Юрыя Мярэжкі з Санкт-Пецярбурга, піша korrespondent.net.

Хлопец зняў, як ягоны кот крадзецца, выглядае з-за ножкі стала і «заводзіць песню». Аўтар відэа напісаў, што яго гадаванец вывучыў пару грузінскіх песень.

За некалькі дзён ролік набраў больш за 11 тысяч упадабаек і 3,7 тысячы рэтвітаў.

Карыстальнікі сеткі адзначылі, што давалі праслухаць «песню» ката сваім гадаванцам, і яны прывялі іх да міскі.

Таму карыстальнікі зрабілі выснову, што песня застольная. Іншыя выказалі здагадку, што гаспадар напаіў ката алкаголем. Трэція ж наогул адмовіліся верыць, што гэтыя гукі выдае жывёла.

Апошнія навіны