BE RU EN

Фотафакт: Бел-чырвона-белы сцяг на трыбунах у Люксембургу

  • 16.11.2018, 10:45

Беларусь перамагла ў вельмі важным матчы.

Два галы ў матчы 5-га тура Лігі нацый нацыянальнай каманды Люксембурга забіў беларускі футбаліст Станіслаў Драгун. Вынік гульні - 2:0, паведамляе «Белсат».



Пасля 5 тураў групавога этапу дывізіёна «D»:

1 Беларусь - 11

2 Люксембург - 9

3 Малдова - 8

4 Сан-Марына - 0

Заўзелі за нацыянальную каманду Беларусі нашы суайчыннікі з бел-чырвона-белай атрыбутыкай.

БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ ФЛАГ НА ТРЫБУНЕ Ў ЛЮКСЕМБУРГУ

У нядзелю Беларусь згуляе ў гасцях з Сан-Марына. Для выхаду ў плэй-оф дывізіёна «D» Лігі нацый нашай камандзе дастаткова не саступіць. Ужо там з яшчэ трыма спаборнікамі Беларусь разыграе адзін тур на чэмпіянат Еўропы 2020 года.

Апошнія навіны