BE RU EN

Польскія памежнікі знайшлі ў цягніках з Берасця кантрабандныя цыгарэты на $156 тысяч

  • 16.11.2018, 10:38

Загорнутыя ў чорныя пакункі скрынкі з цыгарэтамі перавозіліся з дранкай.

43 тысячы пачкаў цыгарэт выявілі польскія памежнікі ў чыгуначным пункце пропуску «Цярэспаль», паведамляе Надбужанскі атрад памежнай службы Польшчы.

Кантрабанда была схаваная ў двух грузавых цягніках злучэннем Берасце - Малашэвічі. Загорнутыя ў чорныя пакункі скрынкі з цыгарэтамі перавозіліся з дранкай.

Рынкавы кошт кантрабанды - блізу 156 тысяч даляраў.

Цягнікі з кантрабанднай прадукцыяй накіравалі ў Малашэвічы на разгрузку.

Апошнія навіны