Ліга нацый: Беларусь перамагла Люксембург - 2:0
- 15.11.2018, 23:32
Беларусы выйшлі ў лідары групы.
У матчы 5-га тура групы 2 Лігі нацый у дывізіёне «D» нацыянальная каманда Беларусі на выездзе была мацнейшай за каманду Люксембурга - 2:0.
Галявы дубль у актыве паўабаронцы Станіслава Драгуна.
Дзякуючы перамозе, падапечныя Ігара Крывушэнкі выйшлі на першае месца ў квартэце, якое дазваляе згуляць у плэй-оф за выхад у фінальную частку EURO'2020, піша pressball.by.
ЛЮКСЕМБУРГ - БЕЛАРУСЬ - 0:2
ЛЮКСЕМБУРГ: Морыс - Ёніш, Філіпс, Шано, Жарсон (Бенс, 46), Янс (к) - О.Ціль, К.Марцінс, Сінані, Турпель (да Мота, 67) - Ёахім.
Запасныя: Шон, Кіпс, Махмутовіч, Хал, Банерт, Карлсан, Барэйру Марцінш, Скендзеровіч, Дзевіль.
БЕЛАРУСЬ: Гарбуноў - Шытаў, Мартыновіч (к), Сівакоў, Валадзько - Маеўскі - Савіцкі (Балановіч, 72), Глеб (Пуціла, 74), Драгун, Стасевіч - Сарока (Сігневіч, 85).
Запасныя: Шчарбіцкі, Чэрнік, Палякоў, Паліцэвіч, Кавалёў, Бага, Кісляк, Скавыш, Рыас.
Галы: 0:1 - Драгун (37, пас - Сарока). 0:2 - Драгун (54).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Ёніш (53), К.Марцінс (81), Філіпс (82); Сарока (71), Драгун (83).
Група 2D: Беларусь - 11 (5), Люксембург - 9 (5), Малдова - 8 (5), Сан-Марына - 0 (5).