BE RU EN

У Кіеве сквер ля амбасады РФ назвалі імем Барыса Нямцова

  • 15.11.2018, 20:16

Пастанову ўвекавечыць памяць забітага ў Маскве расейскага палітыка прыняла гарадская рада ўкраінскай сталіцы.

Безыменнаму скверу каля амбасады Расеі ў Кіеве прысвоенае імя Барыса Нямцова. Такая пастанова ў чацвер, 15 лістапада, прынятая на пасяджэнні кіеўскай гарадской рады, яе падтрымалі 69 з 87 дэпутатаў. Сквер знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Сурыкава і Паветрафлоцка праспекта, паведамляе DW.

Раней памяць пра Барыса Нямцова была ўвекавечаная ў Вашынгтоне і Вільні. У сталіцы ЗША ў канцы лютага 2018 гадоў у трэцюю гадавіну забойства палітыка плошча перад будынкам амбасады РФ была названая ў гонар Барыса Нямцова. У Вільні сквер імя Барыса Нямцова быў адкрыты 24 жніўня гэтага года.

Расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў быў забіты стрэламі ў спіну 27 лютага 2015 года ў самым цэнтры Масквы. Выканаўцы гэтага злачынства былі прысуджаныя расейскім судом да працяглых тэрмінаў турэмнага зняволення, але замоўцы забойства так і не былі знойдзеныя.

Апошнія навіны