BE RU EN

У Брытаніі кансерватары збіраюць подпісы за вотум недаверу Тэрэзе Мэй

  • 15.11.2018, 18:09

Такое галасаванне дэпутаты могуць правесці ўнутры партыі раз у год.

Дэпутаты брытанскай Кансерватыўнай партыі пачалі збор подпісаў за вотум недаверу лідару палітычнай сілы і прэм'ер-міністру краіны Тэрэзе Мэй.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

Шэраг дэпутатаў-кансерватараў накіравалі ліст у Камітэт 1922, які рэгулюе стасункі паміж партыяй і яе лідарам. Для галасавання аб вотуме недаверу неабходна мінімум 48 лістоў. Колькі дакладна іх паступіла, пакуль невядома.

Палітычны аглядальнік The Sunday Times Цім Шыпман паведаміў, што Тэрэза Мэй сёння ўвечары павінна сустрэцца з кіраўніком камітэта сэрам Грэмам Брэды.

Варта адзначыць, што галасаванне за недавер дэпутаты могуць правесці ўнутры партыі толькі адзін раз у год.

Апошнія навіны