BE RU EN

У Менску падлетак даў аплявуху помніку гарадавому

  • 15.11.2018, 17:33

Міліцыя яго знайшла і прымусіла прасіць прабачэння на камеру.

На ютуб-канале МУС з'явілася відэа, дзе міліцыя выкрывае «злачынства» - «абразу» помніка гарадавому, паведамляе «Белсат».

На відэа спачатку дэманструюць запіс з камер відэаназірання: хлопец, праходзячы побач з гарадавым, у скачку дае поўху помніку і ідзе далей.

У роліку МУС міліцыянт Генадзь Кашалюк распавядае: патрулюючы вуліцы на аўто, ён убачыў учынак хлопца. «Пасля чаго затрымалі гэтага правапарушальніка, апыталі, склалі пратакол і перадалі работнікам Маскоўскага РАУС», - тлумачыць ён.

Далей на роліку хлопец просіць прабачэння:

«Я шчыра каюся, што прычыніў шкоду гэтаму помніку, работнікам міліцыі. Таму што ў гэтага помніка ёсць свая гісторыя, і я мог сваім учынкам яе неяк забрудзіць. Я гэтага не хацеў і шчыра прашу прабачэння перад усімі».

У роліку не тлумачыцца, якое пакаранне панёс хлопец.

У сетцы звяртаюць увагу на тое, што відэаролік выглядае пастановачным.

Апошнія навіны