BE RU EN

Амерыканец пяць гадоў гуляў у латарэю з аднымі і тымі ж нумарамі і сарваў куш

  • 15.11.2018, 17:19

Камбінацыя ўлюбёных нумароў прынесла амерыканцу выйгрыш адзін мільён даляраў.

Жыхар амерыканскага штата Паўночная Караліна пяць гадоў гуляў у латарэю, упісваючы ў білеты свае любімыя лічбы, і сарваў вялікі куш. Пра гэта паведамляе інфармацыйны партал UPI (пераклад - lenta.ru).

Бенджамін Сінклер (Benjamin Sinclair) з горада Уінстан-Сейлема прызнаўся, што набывае квіткі латарэі Powerball толькі перад сапраўды буйным джэкпотам. Кожны раз ён выкарыстоўвае адны і тыя ж лікі: 08-12-13-19-27, якія называе «асаблівымі».

Камбінацыя ўлюбёных нумароў прынесла амерыканцу выйгрыш адзін мільён даляраў. Мужчына наважыў забраць куш адразу з выплатай падатку, а не атрымаць цалкам цягам некалькіх гадоў. У выніку сума склала блізу 705 тысяч даляраў.

Апошнія навіны