BE RU EN

«Астраўляне»: Алесь Марачкін прысвяціў карціну БелАЭС

  • 15.11.2018, 16:17

Карціна будзе выстаўленая на традыцыйным «Біенале жывапісу, графікі і скульптуры» ў Менску.

«Астраўляне» - гэта алюзія на назву «Астравец», растлумачыў карэспандэнту nn.by мастак Алесь Марачкін.

Сваю новую працу Марачкін прысвяціў тэме будаўніцтва ў Астраўцы атамнай электрастанцыі і звязанымі з ёй трывогамі.

Карціна павінна быць выстаўленая на традыцыйным «Біенале жывапісу, графікі і скульптуры» Беларускага саюза мастакоў, якое адкрыецца 22 лістапада ў менскім Палацы мастацтваў (Казлова, 3).

78-гадовы Алесь Марачкін - адзін патрыярхаў сучаснага беларускага мастацтва. Ён працуе ў галіне жывапісу, выкладае. Марачкін даследаваў (і фактычна пераасэнсаваў) спадчыну Язэпа Драздовіча. У 1970-я Марачкін уваходзіў у дэмакратычнае аб'яднанне мастакоў «На Паддашку» [«На гарышчы»], быў у ліку заснавальнікаў творчай суполкі «Пагоня».

Апошнія навіны