BE RU EN

Джэк Робэртсан: Кіраўніцтва WADA трэба змяніць як падпасак

  • 15.11.2018, 12:33

Расея хлусіла, знішчала довады, а РУСАДА аднаўляюць.

Былы следчы Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Джэк Робэртсан заклікаў рэфармаваць арганізацыю праз аднаўленне РУСАДА. Пра гэта піша «Прессбол».

"Апошняя пастанова аб аднаўленні РУСАДА - чарговы паказчык любові WADA і МАК да Расеі. Што Расея зрабіла для аднаўлення? Яна так і не прызнала віну, не папрасіла прабачэння, бесперапынна хлусіла, знішчала довады, пагражала інфарматарам, вінаваціла іншых, узломвала базы звестак WADA і публікавала вельмі адчувальную для спартоўцаў інфармацыю аб TUE, і працягвала карміць допінгам сваіх спартоўцаў.

Усе спартоўцы цяпер павінны далучыцца да заклікаў Эмы Кобэрн і Себасцьяна Самуэльсана, і падтрымаць інфарматараў, якія кідалі свой дом і рызыкавалі сваёй бяспекай, дзела таго, каб выкрыць расейскую допінгавую сістэму.

Замест таго, каб нешта мяняць, прэзідэнт WADA Рыдзі цяпер атакуе кіраўніка Амерыканскага антыдопінгавага агенцтва (USADA) Трэвіса Тайгерта, які ўзяў на сябе ролю WADA і цяпер з'яўляецца адвакатам і голасам усіх чыстых атлетаў у свеце. У Тайгерта няма ніякай палітычнай матывацыі, ім рухае ягоны запал абараніць чыстых спартоўцаў.

Калі я расследаваў допінгавы скандал у Расеі, у WADA мне сказалі, што калі расследаванне будзе няўдалым, то менавіта мая галава апынецца на пласе. І працаваў без выходных, каб пераканацца, што маё расследаванне паспяховае. Але не таму, што я баяўся пагроз, а таму, што я быў неймаверна ўзрушаны допінгавай сістэмай у Расеі і я не хацеў падвесці ўсіх інфарматараў і чыстых спартоўцаў.

Калі выкарыстоўваць аналогію, то цяпер кіраўніцтва WADA і іх выканаўчы камітэт - смярдзючы падпасак, які тэрмінова трэба мяняць", - цытуе Робэртсона ITV.

Апошнія навіны