BE RU EN

ЕЗ склікае экстраны саміт у сувязі з Brexit

  • 15.11.2018, 9:46

Дату абярэ прэзідэнт Еўрапейскай Рады.

Еўрапейская камісія апублікавала прэс-рэліз, у якім гаворыцца, што прэзідэнт Еўрапейскай рады павінен выбраць дату для пазапланавай сустрэчы ўдзельнікаў Еўразвязу, паведамляе nv.ua.

Падчас саміту ЕЗ палітыкі будуць абмяркоўваць палітычную частку ўмоў выхаду Вялікабрытаніі са складу Еўразвязу.

Перад выніковай ратыфікацыяй дакумента двума бакамі перамоў, дакумент павінна ўхваліць Рада ЕЗ. Пасля гэтае пагадненне павінен ратыфікаваць Еўрапарламент і парламент Вялікабрытаніі.

Нагадаем, што кабінет міністраў Вялікабрытаніі падтрымаў праект пагаднення аб Brexit пасля гарачых спрэчак.

Падчас рэферэндуму ў 2016 годзе за выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага Звязу выказаўся 51,9% выбарцаў, за працяг сяброўства ў ЕЗ выступілі 48,1% выбарцаў. Аднак, адсотак падтрымкі выхаду з ЕЗ быў нераўнамерным на ўсёй тэрыторыі Вялікабрытаніі. Так, у Шатландыі большасць насельніцтва прагаласавала супраць Brexit.

Апошнія навіны