BE RU EN

Беларускі трэнер узначаліць украінскі клуб

  • 14.11.2018, 20:04

Леанід Кучук узначаліць віннікаўскі «Рух».

Новым галоўным трэнерам «Руху» Віннікі стане Леанід Кучук, паведамляе Sport Arena.

Раней гэтую пасаду пакінуў Юры Вірт.

У 16 матчах першай лігі «Рух» набраў 11 балаў і займае 13-е месца ў турнірнай табліцы.

Кучук раней узначальваў кіеўскі «Арсенал» і «Сталь». Таксама ён працаваў у малдаўскім «Шэрыфе» і расейскай «Кубані», «Лакаматыве» і «Растове».

Апошнія навіны