BE RU EN

Услед за Ліберманам ізраільскі ўрад пакіне яшчэ адна міністарка

  • 14.11.2018, 19:36

Софа Ландвер падала ў адстаўку ўслед за міністрам абароны Ізраілю.

Міністарка спраў абсорбцыі, сябра партыі «Наш дом Ізраіль» (НДІ) Софа Ландвер падала ў адстаўку ўслед за лідарам партыі Авігдарам Ліберманам - той сыходзіць з пасады міністра абароны. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на выданне Kan-ashdod.

«Мы ўвайшлі ва ўрад разам як фракцыя, мы абодва пакідаем урад», - сказала яна.

Прэс-сакратарка міністра Людміла Лагуш пацвердзіла інфармацыю пра адстаўку Ландвер. З яе слоў, фракцыя «Наш дом Ізраіль» выходзіць з кіроўнай кааліцыі і пераходзіць у апазіцыю. Заява аб адстаўцы ўвойдзе ў дзеянне праз 48 гадзін.

Ліберман заявіў, што сыходзіць у адстаўку ў знак «пратэсту супраць перамір'я ў Газе». Ліберман таксама заклікаў распусціць урад і правесці новыя выбары.

Раней Ліберман выступіў супраць пагаднення Ізраіля з палесцінскім ісламісцкім рухам ХАМАС пра спыненне баявых дзеянняў у Газе - бакі абменьваліся ўдарамі з нядзелі, 11 лістапада, пасля рэйду ізраільскага спецназа, падчас якога былі забітыя палестынцы. Ліберман назваў перамір'е «капітуляцыяй перад тэрорам».

Апошнія навіны