BE RU EN

У Менску развіталіся з Ігарам Лучанком

  • 14.11.2018, 15:04

Цырымонія праходзіла ў Цэнтральным доме афіцэраў.

Развітанне з народным артыстам Беларусі праходзіла з 11 і да 14 гадзін у сталічным Цэнтральным доме афіцэраў, паведамляе «Белсат».

Ігара Лучанка пахаваюць на Усходніх могілках у Менску.

Ігар Лучанок - выкладчык музыкі, савецкі і беларускі кампазітар пераважна працаваў у песенным жанры. Ягоныя творы складаюць рэпертуар аркестра Міхаіла Фінберга, ансамбляў «Песняры», «Сябры», «Верасы», спевакоў Ратару, Кабзона, Талкуновай, Лешчанкі і многіх іншых. З 1980-га года і да канца жыцця Ігар Лучанок узначальваў праўленне Саюза кампазітараў Беларусі.

Ігар Лучанок пайшоў з жыцця на 81-м годзе. 2 лістапада яго шпіталізавалі з інсультам.

Апошнія навіны