BE RU EN

На трасе Ворша - Магілёў у кюветах аўтобус, фура, легкавікі

  • 14.11.2018, 12:59

Першыя ахвяры снегу ў Беларусі.

Раніцай 14 лістапада на трасе Ворша - Магілёў здарылася шмат ДТЗ. На відэароліках, якія з'явілася ў vk.com/mogilev_auto_club, можна ўбачыць, што ў кюветах апынуліся аўтобус (пасажыры нібыта не пацярпелі) і фура, паведамляе Еўрарадыё.

Сведкі кажуць і пра легкавікі. Прычына здарэнняў - складаныя варункі надвор'я: мокры снег і дождж. Сведкі сцвярджаюць, што ў большасці з транспартных сродкаў, якія трапілі ў ДТЗ, - летняя гума.

Такія ж здарэнні здарыліся раніцай у сераду і ў іншых рэгіёнах краіны. У Смаргонскім раёне ў кювеце апынулася маршрутка, у лякарню трапілі двое мужчын.

ФОТА: СКРЫНШОТ З ВІДЭА VK.COM/MOGILEV_AUTO_CLUB
ФОТА: СКРЫНШОТ З ВІДЭА VK.COM/MOGILEV_AUTO_CLUB

Апошнія навіны