BE RU EN

У Чэхіі загаварылі пра добраахвотную адстаўку прэм'ера

  • 14.11.2018, 11:17

Андрэй Бабіш можа падаць у адстаўку праз «крымскі скандалу» з сынам.

Чэшскія сацыял-дэмакраты, якія ўваходзяць ва ўрадавую кааліцыю з партыяй ANO прэм'ера Андрэя Бабіша, разглядаюць варыянт замены кіраўніка ўрада на фоне скандалу з меркаваным выкраданнем сына прэм'ера і ягоным вывазам у Крым праз карупцыйнае расследаванне.

Як піша выданне Novinky.cz, у сераду сацыял-дэмакраты правядуць сустрэчу з партыяй ANO і прэм'ер-міністрам, каб пачуць ад яго тлумачэнні наконт гэтых абвінавачванняў, паведамляе «Европейская правда».

Паводле інфармацыі СМІ, сацыял-дэмакраты разглядаюць варыянт славацкай мадэлі, калі прэм'ер добраахвотна сыдзе ў адстаўку, а яго заменіць іншы прадстаўнік ANO. Такім чынам пасля сыходу Бабіша яго пераемнік з ANO сфармуе новы кабінет на тых жа падставах, што і сёння.

Тое ж адбылося ў Славакіі пасля забойства журналіста Яна Куцяка, калі прэм'ер-міністра і кіраўніка партыі Робэрта Фіцо замяніў ягоны калега з партыі Пітэр Пелегрыні.

Калі ў ANO не пагодзяцца на план сацыял-дэмакратаў, то апошнія не выключаюць магчымасці роспуску парламента, што прывядзе да датэрміновых выбараў.

Апошнія навіны