BE RU EN

Паўгода таму «Арэна-Сіці», дзе абрынулася столь, правярала МНС на патрабаванне Лукашэнкі

  • 13.11.2018, 20:48

Тады нічога, што магло б пагражаць людзям, не знайшлі.

Абвальванне столі ў гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» выклікала шмат пытанняў. Як нядаўна пабудаваны будынак раптам абрынуўся?

А пакуль праваахоўнікі шукаюць вінаватых у тым, што адбылося, нагадаем, што ў канцы сакавіка МНС правярала ГЦ «Арэна-Сіці» на прадмет бяспекі. Адразу пасля трагедыі ў Кемерава, дзе ў кінатэатры загінулі дзеці, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў праверыць гандлёвыя цэнтры і месцы масавага збору, піша «Салiдарнасць».

- І ў мяне просьба і даручэнне вам: самым жорсткім чынам караць, калі толькі вы ўбачыце дзесьці нейкія недапрацоўкі, якія могуць пацягнуць цяжкія наступствы, асабліва для людзей, і, недапушчальна, для дзяцей, - паставіў задачу Лукашэнка.

Як паведамляў tut.by, 26 сакавіка гандлёвы цэнтр «Арэна-Сіці» быў правераны МНС. Тады, мяркуючы па ўсім, сур'ёзных парушэнняў выяўлена не было.

Апошнія навіны