BE RU EN

Беларускі стартап выйграў нямецкую прэмію з прызавым фондам у €100 тысяч

  • 13.11.2018, 20:20

Беларускі стартап Deep Dee стаў адным з пяці пераможцаў нямецкай прэміі Bayer Aspirin Social Innovation Award.

Усе праекты, якія выйгралі, атрымаюць па 20 тысяч еўраў на развіццё і запуск сваіх праектаў у бедных рэгіёнах планеты. Як напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Яраслаў Ліхачэўскі, яны атрымліваюць доступ да міжнароднай сеткі Bayer і іх падтрымку ў развіцці свайго стартапу, паведамляе kyky.org.

Deep Dee працуе на стыку медыцынскай тэхнікі і штучнага інтэлекту. Заснавальнікі стартапу прыдумалі і стварылі робата, які дыягнастуе хваробы па фатаграфіі вочнага дна. Сістэма ўжо працуе - робат можа вызначаць дыябетычную рэтынапатыю і цукровы дыябет. У планах у каманды - навучыць нейрасеціва дыягнаставаць і іншыя хваробы.

Апошнія навіны