BE RU EN

Ілюзія-загадка з нечаканай развязкай стала хітом Сеткі

  • 13.11.2018, 15:07

Навукоўцы стварылі ілюзію пад назвай «Хто за кім гоніцца».

Спецыялісты з Ельскага ўніверсітэта стварылі новую аптычную ілюзію, якая стала хітом Сеткі. Рашэнне «загадкі» пад назвай «Хто за кім гоніцца» здзівіла многіх карыстальнікаў. Пра гэта піша korrespondent.net са спасылкай на sciencealert.com.

У роліку дзве кропкі чырвонага і сіняга колеру блізка адна да адной рухаюцца па мапе. Пытанне ў тым, якая кропка гоніцца за другой. Карыстальнікі выказалі здагадку, што сіняя кропка гоніцца за чырвонай, іншыя наадварот, трэція - што кропкі мяняюцца месцамі праз 30 секунд.

Напраўду чырвоная кропка не рухаецца, а сіняя круціцца вакол яе. Ілюзія ствараецца праз змену фону мапы пад кропкамі.

Навукоўцы сцвярджаюць, што гэтая ілюзія здольная дапамагчы пры вывучэнні неўралагічных захворванняў.

Апошнія навіны