BE RU EN

Чым можна «аформіць» хол Вярхоўнага суда на грошы Феміды

  • 13.11.2018, 14:22

Вярхоўны суд вось-вось пераедзе туды, дзе прыгожа.

«Унутры ўсё даволі лаканічна. Вызначыць можна толькі галоўны парадны хол, гэту прастору плануецца ўпрыгожыць скульптурай Феміды», - кажа галоўны архітэктар новага будынка Вярхоўнага суда, піша Віктар Малішэўскі для сайта antijournalist.by.

На лаканічнае асвятленне скульптуры Феміды выдаткуюць $25 тысяч. Сама скульптурная кампазіцыя каштавацьме 1,710749 млн рублёў і 54 капейкі або 735 тысяч еўраў. Дарэчы, падчас аўкцыёну (тэндэру) кошт Феміды не зменшыўся, а нават і вырас (амаль на 50 тысяч рублёў), што дзіўна. Вось як гэта выглядае

Не будзем аспрэчваць мастацкі густ суддзяў. Хто там заказваў Феміду, а проста зойдзем на сайт аўкцыённага дома Sotheby'shttps (://www.sothebys.com/en/) і падбяром творы мастацтва, якія маглі б упрыгожыць парадны хол Вярхоўнага суда за тыя ж лаканічныя грошы. Выбачайце за гэтую дзіўную падборку, але вось ...

Марк Шагал, Хаім Суцін, Клод Манэ, Жаан Міро.

Шкада толькі на лаканічнае асвятленне карцін бюджэту ўжо не засталося.

Апошнія навіны