BE RU EN

Даляр падскочыў да максімуму за 1,5 года на фоне разлікаў за дзяржаўную запазычанасць ЗША

  • 13.11.2018, 12:46

Даляр прадаўжае даражэць на міжнародным валютным рынку, штурхаючы ўніз кошты на акцыі і сыравіну.

На фоне новай буйной серыі аўкцыёнаў дзяржаўнай запазычанасці ЗША і аперацый ФРС аб скарачэнні балансу кошт амерыканскай валюты ў панядзелак падскочыў да новага максімуму з ліпеня 2017 года, піша finanz.ru.

Еўра патаннеў на 0,6%, брытанскі фунт - на 0,5%, а індэкс даляра, які адлюстроўвае курс да кошыка з 6 сусветных валют, падняўся на 0,69%, аформіўшы 17-месячны пік на адзнацы 97,4 пункта.

Найбліжэйшыя тры дні глабальным рынкам трэба будзе перажыць адток на суму амаль 100 млрд даляраў, вынікае са звестак Федэральнага рэзервовага банка Сэнт-Луіса і Скарбніцы ЗША.

Падчас аўкцыёнаў найбліжэйшыя тры дні амерыканскі Мінфін плануе размясціць 4 выпускі вэксаляў (4-, 8-, 13- і 26-тыднёвыя) на 164 млрд даляраў.

Разлікі за гэтыя размяшчэнні адбудуцца 15 лістапада - у той самы дзень з падвядзеннем канчатковага клірынгу аўкцыёнаў мінулага тыдня, калі Мінфін прадаваў 3- 10- і 30-гадовыя аблігацыі на агульную суму 83 млрд даляраў.

З улікам выплаты аналагічных папер Мінфін ЗША прыцягне па выніках двух серый 59,6 млрд даляраў новай пазыкі з разлікамі 15 лістапада.

Тады ж надыходзіць тэрмін выплаты папер на балансе ФРС на 34 млрд даляраў. Амерыканскі цэнтрабанк, пільнуючыся палітыкі скарачэння балансу, не будзе рэфінансаваць гэтыя ўкладанні і забярэ з сістэмы адпаведную суму.

Па меры таго, як даляравая маса сціскаецца, уцякаючы з рынкаў, даляравыя крэдыты становяцца ўсё даражэйшымі, а "бурбалкі" на рынках паступова здзімаюцца.

Міжбанскаўская стаўка LIBOR абнавіла 10 гадовы максімум на 2,31% гадавых на месяц, а кошты на нафту аднавілі зніжэнне, нягледзячы на заявы Савудаўскай Арабіі аб скарачэнні экспарту на 500 тысяч барэляў за дзень снежня і гатоўнасць OPEC скараціць здабычу на 1 млн барэляў за дзень праз пагрозу збіць рынак.

Да 22.59 кошт ф'ючэрсаў на Brent зноў апусціўся ніжэй за 70 даляраў за барэль (69,9 паводле студзеньскіх кантрактаў). Следам пасыпаўся рынак металаў: золата стала таннейшым на 0,3%, срэбра - на 0,85%, плаціна - на 0,6%, паладый - на 0,7%.

Эканоміка ЗША застаецца моцнай, а ФРС практычна гарантавана зноў падвысіць адсоткавую стаўку ў снежні - гэта робіць сцэнар новай хвалі ўмацавання даляра ў глабальным маштабе цалкам магчымым, адзначае стратэг BNP Гільерма Фелісэс з каманды BNP Paribas Asset.

"Дыферэнцыял 2-гадовых ставак Нямечыыны і ЗША дасягнуў ужо новага антырэкорду ў -3.53%", - паказвае аналітык "ВТБ Форэкс" Аляксей Міхееў. - Маючы на ўвазе мінулыя карэляцыі паміж дыферэнцыялам ставак і парай еўра-даляр, атрымліваем, што ўжо цяпер еўра-даляр, зыходзячы з гэтай мадэлі, маюць патэнцыял зніжэння аж да 1,03".

Апошнія навіны