BE RU EN

Лукашэнка прызначыў Cямашку амбасадарам у РФ

  • 13.11.2018, 12:18

Былы віцэ-прэм'ер атрымаў яшчэ некалькі пасад.

Адпраўлены ў адстаўку ў жніўні віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка атрымаў новае прызначэнне - ён стане амбасадарам Беларусі ў Расеі, піша БелТА.

Уладзімір Сямашка быў віцэ-прэм'ерам з 2003 года. Цягам 15 гадоў Лукашэнка давяраў яму курыраваць перамовы з Расеяй аб нафце і газе і прамысловы комплекс.

Уладзімір Сямашка таксама па сумяшчальніцтве будзе паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічнай радзе СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Беларусі ў пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках «саюзнай дзяржавы», ЕАЭС, СНД, АДКБ.

Апошнія навіны