BE RU EN

Фотафакт: Жыхар Глуска ў лістападзе знайшоў два вялізныя чырвонагаловікі

  • 13.11.2018, 11:31

Заўзяты грыбнік не паверыў сваім вачам.

Два чырвонагаловікі-волаты днях знайшоў глусчак Аляксандр Тоўсцік. Вялізныя грыбы - амаль кілаграм кожны! - раслі ў лесе каля вёскі Балашэвічы.

Цікава, што такі сюрпрыз заўзяты грыбнік атрымаў напярэдадні свайго дня нараджэння, піша bobrlife.by.

Наогул Аляксандр Тоўсцік з жонкай пайшлі ў лес па чорныя грузды. Калі ўбачылі чырвонагаловікі-гіганты, не паверылі вачам: грыбы да таго ж былі моцнымі і чыстымі - без чарвякоў.

Дома знаходку ўзважылі: 920 і 950 грамаў.

Апошнія навіны