BE RU EN

Падтрымаем Леаніда Кулакова

  • ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
  • 13.11.2018, 10:46

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» супрацьстаіць наведвальніцы рэстарацыі ў Курапатах.

Яшчэ летам у Курапатах наведвальніца «Бульбаш-хола» Злата Савостава наехала аўтамабілем на актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», абаронцу Курапатаў Леаніда Кулакова.

Ён тры месяцы хадзіў у гіпсе, падаў на Савоставу заяву. «Доблесная» міліцыя, вядома, «не знайшла прычын прыцягваць» Злату да адказнасці - падумаеш, Курапаты, падумаеш, наехала аўтамабілем на людзей, падумаеш, гіпс.

Але цяпер Леаніда кладуць у шпіталь: ускладненне з рукой. Судзіцца з Савоставай - патрэбны адвакат.

Просім дапамогі! Нельга пакідаць без адказу дэманстратыўны наезд на людзей, якія абараняюць Курапаты.

Вось картка Леаніда: «Беларусбанк», 4255200306519927 да 09.2020.

Павел Севярынец, «Фэйсбук»

Апошнія навіны