BE RU EN

У менскага «Дынама» зменіцца ўладальнік?

  • 12.11.2018, 21:24

Паводле інфармацыі «Прессбола», працэс перадачы ФК «Дынама» ужо запушчаны.

Футбольны агляд газеты «Прессбол» аб становішчы спраў у чэмпіянаце Беларусі ў футболе пакідае адчуванне, што менскае «Дынама» стаіць на парозе крутых перамен.

«Густы туман, у якім менчукі перамагалі «Слуцк», як нельга лепш падыходзіць для адлюстравання гэтай абстаноўкі. «Дынама» дагульвае чэмпіянат у поўным няведанні што да сваёй будучыні.

Вакол толькі і кажуць, што клуб зменіць уласніка - паводле звестак «ПБ», працэс перадачы ужо запушчаны. Праўда, калі ён завершыцца, і галоўнае - хто стане новым гаспадаром? - яшчэ не вядома. А пакуль каманда як быццам сама па сабе.

Клубнае кіраўніцтва ў гэтай сітуацыі не можа глядзець наперад і нават размаўляць з футбалістамі на прадмет падаўжэння кантрактаў, Гурэнка схільны да чамаданнага настрою... »

Апошнія навіны