BE RU EN

З'явіліся фотаздымкі з ГЦ Менска, дзе абрынулася столь

  • 12.11.2018, 20:33

Падвесная столь абрынулася на плошчы 150 квадратных метраў.

«Еўрарадыё» прапануе фотарэпартаж з менскага гандлёвага цэнтра «Арэна Сіці», дзе днём 12 лістапада на плошчы 150 квадратных метраў абрынулася падвесная столь.

Пацярпела 24-гадовая прадавачка кветкавай крамы, яе шпіталізавалі ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Пагрозы для жыцця дзяўчыны няма.

Тэлеканал СТВ паведаміў, што яе пасля абследавання ўжо выпісалі «пад распіску».

У другой палове дня на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС

Апошнія навіны