BE RU EN

Ізраіль пачаў удары па сектары Газа ў адказ на масавы ракетны абстрэл

  • 12.11.2018, 18:37

У адказ на запуск 80 ракет, Ізраіль пачаў наносіць авіяўдары па пазіцыях баявікоў.

Ізраільская авіяцыя пачала ўдары па сектары Газа пасля запуску некалькіх дзясяткаў ракет баевікамі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Арміі абароны Ізраіля (IDF) у Twitter.

У запісе IDF таксама дэманструецца відэа абстрэлу. На ім бачна, як у паветры пралятаюць і выбухаюць ракеты. Гучаць сірэны, што папярэджваюць пра ракетныя атакі.

Паводле звестак ізраільскага 10-га канала, з тэрыторыі сектара Газа ў бок ізраільскіх гарадоў было запушчана блізу 80 ракет. Адна з іх патрапіла ў аўтобус у раёне кібуц Кфар-Азе. У горадзе Сідэрот набой выбухнуў у жылым доме, пацярпеў 19-гадовы маладзён, ён знаходзіцца ў крытычным стане.

Апошнія навіны