BE RU EN

Міністр энэргетыкі ЗША: Украіна можа стаць Тэхасам у Еўропе

  • 12.11.2018, 17:58

Амерыканскія кампаніі зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з Кіевам.

Пра гэта заявіў міністр энэргетыкі ЗША Рык Пэры падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Амерыканскай гандлёвай палаты ва Украіне і Бізнэс-рады ЗША-Украіна, піша «Інтэрфакс-Україна».

«Вы можаце не толькі быць асноўным пастаўшчыком у плане завозу звадкаванага газу праз Польшчу, а затым адтуль забяспечваць Еўропу. Патэнцыял выведкі і здабычы ва Украіне такі - і гэта свайго кшталту мая заява: Украіна можа стаць Тэхасам у Еўропе», - сказаў ён.

«Я нагадваю людзям, якія 10 гадоў таму нам (у Тэхасе. - Рэд.) казалі, што ў свеце ўжо здабытыя ўсе выкапні паліва. Яны называлі той час пікам здабычы нафты, памятаеце? Нейкі мужчына падарожнічаў у краіне і распавядаў пра пік здабычы нафты. Але гэтыя рэсурсы заўсёды былі там, а інавацыі і тэхналогіі дазволілі нам атрымаць доступ да іх. І сёння ЗША з'яўляюцца краінай нумар адзін у здабычы нафты і газу ў свеце», - сказаў Пэры, які быў губернатарам штата Тэхас у 2000-2015 гг.

У той жа час Пэры паведаміў, што многія амерыканскія кампаніі зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з Украінай: «У нас ёсць шмат кампаній, якія будуць зацікаўленыя прыйсці сюды і пагутарыць з украінскім урадам аб пытанні геалагічнай выведкі, пракладкі планаваных трубаправодаў, інфраструктурнага патэнцыялу, які дае шматлікім грамадзянам Украіны працу і паляпшэнне якасці жыцця».

З ягоных слоў, ЗША прадаўжаюць супрацьстаяць будаўніцтву газаправодаў «Паўночны струмень-2» і «Турэцкі струмень», якія дазволяць Расеі абысці Украіну ў транзіце газу ў Еўропу.

Апошнія навіны