BE RU EN

Што мацней за ўсё падаражэла ў Беларусі ў кастрычніку

  • 12.11.2018, 14:23

У лідарах - яйкі, мяса, бензін і гаспадарчае мыла.

У кастрычніку інфляцыя ў Беларусі склала 0,5 адсотка. Пра гэта паведаміў Белстат.

Харчовыя тавары падаражэлі на 1 адсотак, нехарчовыя - на 0,3 адсотка. А вось паслугі, наадварот, патаннелі на 0,3 адсоткі, піша «Беларусь и мир».

У апошні раз месячную дэфляцыю для паслуг у нашай краіне фіксавалі вельмі даўно, але таксама ў кастрычніку - 2016 года.

Ды і агулам гэта даволі рэдкая з'ява. З пачатку гэтай дэкады патанненне паслуг рэгістравалася яшчэ толькі ў кастрычніку і лістападзе 2015 года.

Кошты якіх менавіта тавараў і паслуг выраслі ў цяперашнім кастрычніку мацней за ўсё?

З груп харчовых тавараў больш за ўсё падаражэлі яйкі курыныя (5,86 адсотка), мяса і мясапрадукты (2,13), а таксама крупы і бабовыя (1,85).

З груп нехарчовых - бензін і іншыя тыпы паліва (2,60), мыла гаспадарчае (2,44) і тавары гаспадарчыя (1,28).

Топ-10 самых подорожавших в октябре конкретных товаров и услуг, %

1. Огурцы свежие +83,02 6. Крупа пшенная +7,43
2. Помидоры свежие +51,39 7. Яйца куриные +5,86
3. Виноград +19,27 8. Крупа гречневая +4,68
4. Перец сладкий +16,95 9. Плащ женский +4,23
5. Рагу из свинины +7,86 10. Крабовые палочки (крабовое мясо) +3,97

Апошнія навіны